БЕЛ Ł РУС

Беларускія Каляды ў Празе — 25 снежня

23.12.2011 / 13:27

Хрыстос Нараджаецца! Яго Слаўце!

Дарагія браты і сёстры!

Запрашаю адсьвяткаваць разам Божае Нараджэньне.

Боская літургія адбудзецца ў нядзелю, 25 сьнежня, аб 11-й гадзіне, у царкве сьвятых Кузьмы і Дзям’яна (Vyšehradská 49, Praha 2. Уваход з вуліцы Na Slovanech).
Перад службай будзе магчымасьць для Споведзі.

У 12:30 — 14:00 запрашаем на дзіцячую Калядную ялінку. (Абяцаў завітаць Сьв. Мікола з падарункамі…)

Ваш у Хрысьце

айцец Андрусь Абламейка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула