БЕЛ Ł РУС

Рыхтуецца зборнік памяці Віталя Скалабана

26.12.2011 / 15:10

Nashaniva.com

Са згоды сям’і гісторыка і архівіста Віталя Скалабана выдавецтва «Лімарыус» плануе выдаць у 2012 годзе зборнік яго памяці.

Мяркуецца, што зборнік будзе складацца з двух аддзелаў: 1) успаміны пра Віталя Уладзіміравіча, 2) археаграфічныя публікацыі.

Мяркуецца, што ў другім аддзеле будуць надрукаваныя ў адпаведнасці з правіламі археаграфіі дакументы з гісторыі Беларусі, беларускай культуры і літаратуры, а таксама дакументы (лісты ды інш.) самога Віталя Уладзіміравіча.

Усе матэрыялы трэба накіроўваць або на электронны адрас выдавецтва"Лімарыус» (limarius@yandex.ru) з пазнакай «У зборнік памяці Віталя Скалабана» або на адрас zadubje01@gmail.com.

Тэрмін прадстаўлення тэкстаў — першая дэкада сакавіка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула