БЕЛ Ł РУС

Уга Чавэс амніставаў на Каляды 100 мужчын і 41 жанчыну

27.12.2011 / 10:39

Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавэс аб’явіў аб «каляднай амністыі» 141 зняволенага.

«Агулам 100 мужчын і 41 жанчына выйшлі на волю, — заявіў У. Чавэс. — Мы павінны дапамагчы ім уладкавацца ў жыцці і больш не падаць, бо многія з іх страцілі арыенціры».

Амністыя не распаўсюджваецца на суддзю Марыю Афіуні, арыштаваную пасля таго, як яна пад заклад адпусціла банкіра з-пад варты. Гэты інцыдэнт выклікаў гарачыя дыскусіі з нагоды незалежнасці судовай сістэмы краіны.

За некалькі дзён да абвяшчэння амністыі група амерыканскіх акадэмікаў накіравала венесуэльскаму прэзідэнту заклік «выправіць несправядлівасць» і вызваліць суддзю.

Затое сярод вызваленых лічыцца апазіцыйны палітык Хасэ Мантыэль, які правёў за кратамі чатыры гады па абвінавачванні ва ўдзеле ў змове, якая прывяла да забойства афіцэра спецслужбаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула