БЕЛ Ł РУС

У Стаўбцоўскім раёне павалілася воданапорная вежа

27.12.2011 / 11:21

СМ

Ахвяраў няма.

У вёсцы Ператокі Стаўбцоўскага раёна 26 снежня павалілася воданапорная вежа. Як паведамляюць НН з месца здарэння,

вежа была дрэнна замацаваная і стаяла на гары.
Яна была старой канструкцыі — вузкі корпус вышынёй 10–12 метраў і шырокая ёмістасць для вады наверсе. Відаць, да аварыі спрычыніўся моцны вецер.

Падаючы, вежа зламала плот і хляўчук на суседнім дачным участку.

Вада, якая хлынула з ёмістасці, змыла дровы дачніка
і разлілася па агародах вяскоўцаў. Ахвяраў, на шчасце, няма.

Вежу, якая спляскалася ад удару аб зямлю, парэзалі на кавалкі. Зараз камунальныя службы майструюць новую.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула