БЕЛ Ł РУС

Румас адкрыў, што цэны на яблыкі ў Беларусі выраслі больш, чым на бананы

27.12.2011 / 14:58

Для ліквідацыі дыспрапорцый у цэнаўтварэнні ў Беларусі неабходна задзейнічаць антыманапольную палітыку. Аб гэтым заявіў віцэ-прэм’ер Сяргей Румас сёння на пасяджэнні Савета Міністраў.

«Ва ўмовах стабілізацыі цэн пры свабодным цэнаўтварэнні на пярэдні план выходзіць пытанне аб антыманапольным рэгуляванні», — адзначыў Сяргей Румас. Ён прывёў прыклад з перакосам па росту цэн на яблыкі і імпартныя бананы. «Яблыкі па росту цэн апярэджваюць імпартныя бананы, — канстатаваў віцэ-прэм’ер. — З пачатку 2011 года індэкс цэн на яблыкі склаў 292,5 працэнта, а на бананы — 202,3 працэнта. Відавочна, што справа тут не ў абменным курсе».

Мінэканомікі на працягу першага квартала 2012 года неабходна завяршыць фарміраванне антыманапольнай структуры і заканадаўства. «З пачатку другога квартала гэта сістэма павінна пачаць работу на поўную сілу», — падкрэсліў Сяргей Румас.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула