БЕЛ Ł РУС

Нацбанк выпусціў «Вожыкаў»

29.12.2011 / 11:42

Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 29 снежня 2011 г. уводзiць у абарачэнне срэбную памятную манету «Вожыкi» намiналам 20 рублёў, пробай сплаву 999, масай 31,10 г, дыяметрам 38,61 мм.

Манета мае форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў — кант, якi выступае па акружнасцi. Бакавая паверхня манеты рыфлёная.

Аверс: у цэнтры ў крузе, абрамленым геаметрычным арнаментам, — рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; пад iм — год чаканкi, злева — проба сплаву; па крузе надпiсы: уверсе — РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, унiзе — намiнал 20 РУБЛЁЎ.

Рэверс: у цэнтры — рэльефная выява вожыкаў, у вачах аднаго з iх — устаўкi з крышталю Свароўскi; па крузе надпiсы: ВОЖЫКI * ERINACEUS CONCOLOR.

Манета адчаканена на манетным двары ТАА «Б. Х. Маерс Кунстпрэгенштальт», Карлсфельд, Германiя, якасцю «пруф» тыражом 4000 штук.

Памятная манета, выпушчаная ў абарачэнне, з’яўляецца законным плацежным сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковым да прыёму па намiнальным кошце пры ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула