БЕЛ Ł РУС

600 работнікаў прадпрыемства «Граніт» пакінулі афіцыйны прафсаюз і перайшлі ў Незалежны

29.12.2011 / 16:16

Прычыны — нездавальняючая работа прафкама і нізкія заробкі.

Каля 600 работнікаў РУВП «Граніт» выйшлі з прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства. Прычыны — нездавальняючая работа прафкама, нізкія заробкі.

24 снежня па ініцыятыве гранітаздабытчыкаў у Мікашэвічах (Лунінецкі раён Брэсцкай вобласці) адбылася сустрэча з прадстаўнікамі Беларускага незалежнага прафсаюзу гарнякоў, хімікаў, нафтаперапрацоўшчыкаў, энергетыкаў, транспартнікаў і будаўнікоў на чале з яго старшынём Мікалаем Зіміным.

Толькі ў ходзе сустрэчы каля 200 чалавек выказалі жаданне перайсці ў незалежны прафсаюз.

Зараз на «Граніце» створана першасная незалежная прафсаюзная арганізацыя, абрана кіраўніцтва выканаўчага бюро і кантрольная камісія.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула