БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка рэкамендаваў зрабіць 2 студзеня выхадным днём

29.12.2011 / 18:14

«У сувязі са шматлікімі зваротамі грамадзян».

Аляксандр Лукашэнка рэкамендуе кіраўнікам працоўных калектываў, на іх меркаванне, зрабіць 2 студзеня выхадным днём.

Як паведамляе прэс-служба, такое рашэнне прынята «ў сувязі з шматлікімі зваротамі» да кіраўніка дзяржавы.

Таксама Лукашэнка «даручыў адпаведным службам прыняць меры па стабільнай працы ў святочныя дні аб’ектаў жыццезабеспячэння краіны, і ў першую чаргу аховы здароўя, энергетыкі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула