БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Губернатарам нельга шмат есці, а то тлусцеюць і не працуюць

30.12.2011 / 17:40

Аб гэтым афіцыйны кіраўнік краіны заявіў ў Радашковіцкай школе-інтэрнаце, звяртаючыся да кіраўніка Міншчыны Барыса Батуры.

Размова адбылася, калі дзеці частавалі Лукашэнку дранікамі і печывам.

Лукашэнка: «Добра, што я прыехаў. Хоць печыва пакаштую. І дранікі? Амаль як я гатуеце.

Барыс Васільевіч, ты можаш узяць крэсла і вось тут прысесці.
Ты ведаеш, што губернатарам нельга шмат есці? Не ведаеш? Яны тлусцеюць і перастаюць працаваць. Але дранік мы ўсё ж пакаштуем. Ну нічога, рэцэпт нядрэнны».

Наведаў Лукашэнка інтэрнат з падарункамі ў выглядзе лыжаў, мячоў, хакейных і фігурных канькоў. У гэтай навучальнай установе, якая працуе з 1960 года, на сёння 89 гадаванцаў. Гэта дзеці-сіроты, а таксама дзеці, што засталіся без апекі бацькоў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула