БЕЛ Ł РУС

Расея выдае Кіпру крэдыт 2,5 млрд еўра

31.12.2011 / 11:5

МБ

Расія ў пятніцу пералічыла Кіпру першую частку крэдыту - транш склаў 590 млн еўра, паведаміў намеснік міністра фінансаў Расеі Сяргей Старчак.

Міністэрства фінансаў Расіі і Кіпр падпісалі 23 снежня пагадненне аб крэдыце пад 4,5% гадавых на тэрмін 4,5 года.

Выдача гэтага крэдыту паўплывае на пазіцыю Кіпра ў замежнапалітычных пытаннях. У Еўрасаюзе рашэнні прымаюцца кансэнсусам, таму прарасійская пазіцыя Кіпра можа паўплываць на пазіцыю ўсяго ЕС.

Кіпр сутыкнуўся з фінансавымі цяжкасцямі, бо эканоміка гэтай грэчаскамоўнай краіны моцна звязаная з гаспадаркай і банкамі Грэцыі, што трапіла ў крызіс.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула