БЕЛ Ł РУС

Пікардзійская тэрцыя. Неба і зямля

7.01.2012 / 01:28

Nashaniva.com

Старадаўняя русінская калядка ў выкананні сучаснага ўкраінскага гурту.

Яе беларускі варыянт такі:

Неба i земля,
Неба i земля,
Радасна спяваюць.
Анёлы свету,
Анёлы свету
Дзiва абвяшчаюць.

Прыпеў:

Хрыстос радзiўся,
Бог аб’явiўся,
Анёлы спяваюць,
Пастушкi iграюць,
Дзiва-дзiва абвяшчаюць.

У Бэтлееме,
У Бэтлееме
Вясёла навiна
Чыстая Дзева,
Чыстая Дзева
Нарадзiла Сына.

Прыпеў.

А мы Дзiцятку,
А мы Дзiцятку
Богу паклон дайма.
Славу на вышынях,
Славу на вышынях
Яму заспявайма.

Прыпеў.

А вось класічныя калядкі ў выкананні Івана Казлоўскага:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула