БЕЛ Ł РУС

У Мінску цяжарная жанчына загінула пад коламі смеццявоза

7.01.2012 / 11:48

Наезд быў здзейснены ў двары вуліцы Асаналіева, кіроўца кажа, што не бачыў жанчыну.

Трагедыя адбылася ў пятніцу, 6 студзеня, увечары. У адным з двароў па вуліцы Асаналіева быў здзейснены наезд на цяжарную жанчыну (1977 г. н.). Яна памерла на месцы здарэння, паведамілі ў ДАІ Кастрычніцкага раёна. Па словах інспектараў, кіроўца сказаў, што ён не бачыў чалавека.

Трагедыя здарылася каля 19:00—19:10.

«Па папярэдніх дадзеных, смеццявоз MAN рухаўся заднім ходам. Кіроўца, якому каля 40 гадоў, выязджаў з двара.

Паводле яго слоў, ён глядзеў у бакавое люстэрка, але нікога не бачыў. Удару не адчуў. Толькі заўважыў, як на нешта наехаў.
Калі выйшаў з кабіны, убачыў жанчыну. Па нашай інфармацыі, яна была на сёмым месяцы цяжарнасці», — распавялі ў ДАІ.

Як яна апынулася пад коламі, яшчэ трэба высветліць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула