БЕЛ Ł РУС

Катам зрабілі неба ў кратку

10.01.2012 / 09:41

Амерыканцы вырашылі па-новаму выгульваць хатніх катоў,
паведамляюць інфармагенцтвы.

Каб шпацыр гадаванца быў прыемным, зручным і бяспечным, амерыканцы прыдумалі спецыяльна прыстасаванне Catio. Па сутнасці, гэта звычайная агароджа з сеткі, якая выстаўляецца на двор або на балкон.

У такім вальеры каты грэюцца на сонцы, дыхаюць свежым паветрам, аднак не могуць гуляць самі па сабе і паляваць на птушак. Жывёліна не збяжыць, не трапіць пад колы аўтамабіля і не здолее падражніць суседскага сабаку. Усе, хто апрабаваў навінку, задаволеныя вынікам.

Аўтары ідэі просяць не называць гэтую канструкцыю клеткай і аддаюць перавагу слову «тэраса». Стэфані Расэл і яе мужа Роберта Дэвідсана стаць вынаходнікамі прымусіла жыццё, дакладней, іх уласны кот Олівер, якога яны баяліся выпускаць на балкон 12 паверха. Муж і жонка стварылі для свайго ўлюбёнца лёгкую пераносную канструкцыю з абрэзкаў труб ПВХ і моцнай сталёвай сеткі, а для выгоды ўсярэдзіне сцелюць тканыя дыванкі або матрасік.

З Catio амерыканская пара выйграла двойчы. Па-першае, Олівер бяспечна гуляў на вышыні птушынага палёту. Па-другое, зніклі галубы, якія ці то збіраліся там пасяліцца, ці то не, але ў птушыны туалет балкон ператварылі.

Бяспека бяспекай, але жыццё коткі ў Catio нагадвае жыццё труса або хамяка. Ім у клеткі ставяць місачкі і лазы ў выглядзе рознакаляровых труб. Гаспадары, супакоіўшыся, не задумваюцца пра тое, што неба ў кратку кепска дзейнічае на маленькага драпежніка, пазбаўляючы прасторы і перашкаджаючы атрымліваць асалоду ад поўнага жыцця.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула