БЕЛ Ł РУС

Ватыкан скапіяваў біяграфіі новых кардыналаў з Вікіпедыі

10.01.2012 / 10:04

Ватыкан прызнаў, што кароткія біяграфіі 22 новых кардыналаў, разасланыя журналістам, былі скапіяваныя з Вікіпедыі.

Біяграфічныя даведкі пра новых кардыналаў амаль даслоўна паўтараюць артыкулы аб гэтых людзях, раней апублікаваныя ў італьянскай версіі Вікіпедыі.

Пра шматлікіх новых кардыналаў лаканічна казалася, што яны з’яўляюцца каталікамі, што выглядала досыць дзіўна, улічваючы, што гаворка ішла аб вышэйшых духоўных асобаў Рымска-каталіцкай царквы, якія і не маглі быць нікім іншым.

Прадстаўнікі Ватыкана кажуць, што проста спрабавалі дапамагчы журналістам і папярэджвалі, што рассыланыя біяграфічныя даведкі не з’яўляюцца афіцыйнай інфармацыяй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула