БЕЛ Ł РУС

Дзярждэп ЗША: новая абаронная стратэгія не адмяняе ЕўраПРА

10.01.2012 / 10:46

Nashaniva.com

Новая абаронная стратэгія ЗША, абвешчаная прэзідэнтам Баракам Абамам на мінулым тыдні, не прадугледжвае ўнясення якіх-небудзь зменаў у планы стварэння сістэмы супрацьракетнай абароны ў Еўропе (ЕўраПРА),
заявіў у панядзелак намеснік дзяржсакратара ЗША па пытаннях Еўропы і Еўразіі Філіп Гордан.

Планы стварэння ЕўраПРА ў канцы мінулага года падвергнуў рэзкай крытыцы прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, прыгразіўшы Вашынгтону «жорсткімі мерамі».

«Мы працягнем стварэнне нашай сістэмы супрацьракетнай абароны, і гэта, зразумела, прадугледжвае размяшчэнне яе элементаў у Польшчы і Румыніі, радара ў Турцыі і стварэнне базы аснашчаных сістэмай Aegis амерыканскіх караблёў у Іспаніі», — сказаў Гордан, выступаючы ў вашынгтонскім цэнтры замежнай прэсы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула