БЕЛ Ł РУС

Снег: У Мінску часткова абваліўся дах СТА

23.01.2012 / 10:27

На праспекце Незалежнасці, 165Б абваліўся дах СТА. Побач з ГК «Клаксон».

Памочнік начальніка гарадскога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Дэмбоўскі распавёў, што адбылося частковае абвальванне даху, пацярпелых няма, пашкоджаныя чатыры аўтамабілі.

Ён удакладніў, што на стаянцы знаходзіліся пяць аўтамабіляў, чатыры з іх былі пашкоджаныя. Ратавальнікі выязджалі на месца здарэння, але іх дапамога не спатрэбілася.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула