БЕЛ Ł РУС

Фінал «Еўрафэсту-2012» зноў перанесены

23.01.2012 / 11:42

Фінал тэлевізійнага музычнага праекта Белтэлерадыёкампаніі «Еўрафэст» (нацыянальнага адбору міжнароднага песеннага конкурсу «Еўрабачанне») перанесены з 31 студзеня на 14 лютага, паведаміла кіраўнік прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі Святлана Смалонская-Краскоўская.

Першая дата фіналу «Еўрафэста» была 25 студзеня.

Паводле яе слоў, перанос «Еўрафэсту» на больш познюю дату звязаны з шэрагам аб’ектыўных прычын, у ліку якіх жаданне пяцёркі фіналістаў удасканаліць конкурсныя нумары. Пры гэтым арганізатары абяцаюць, што выніковае шоу, прызначанае на Дзень усіх закаханых, стане выдатным падарункам як артыстам, так і тэлегледачам. «Фінал абяцае быць яркім і цікавым», — адзначыла Святлана Смалонская-Краскоўская.

Усіх сакрэтаў арганізатары «Еўрафэсту» пакуль не раскрываюць, аднак найбольш нецярплівым журналістам абяцаюць распавесці дэталі 24 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Белтэлерадыёкампаніі.

Фінал тэлевізійнага музычнага праекта «Еўрафэст» адбудзецца ў Палацы спорту.
На сцэну выйдуць Алёна Ланская, Гюнеш, Uzari, Вікторыя Алешка і група Litesound. Шоу будзе транслявацца ў прамым эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

Пераможца вызначыцца па традыцыйнай формуле згодна з правіламі «Еўрабачання»: па выніках галасавання гледачоў і ацэнак журы. Галасаванне ажыццяўляецца з дапамогай SMS, званкоў па мабільным і стацыянарным тэлефонных лініях.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула