БЕЛ Ł РУС

Сёння апазіцыя вырашае: якім чынам выкарыстаць парламенцкія выбары

23.01.2012 / 11:52

Найперш — вызваленне палітвязняў, дэмакратызацыя выбарчых працэдураў і камунікацыя з насельніцтвам.

Намеснік старшыні руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч заявіў, што праект пагаднення ўжо падрыхтаваны. Папярэдне прайшлі шэраг кансультацыяў і сустрэч.

«Іх мэтай было якраз узгадненне формаў і метадаў дзейнасці, каб максімальна скарыстаць выбарчую кампанію для вырашэння шэрагу задачаў. Найперш — вызваленне палітвязняў, дэмакратызацыя выбарчых працэдураў і камунікацыя з насельніцтвам», — адзначыў Юрась Губарэвіч.

У «кааліцыю шасці» уваходзяць: АГП. Партыя БНФ, Партыя левых «Справядлівы свет», Аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», Рух «За свабоду», грамадзянская кампанія «Гавары праўду».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула