БЕЛ Ł РУС

Топ-10 самых высокааплатных беларускіх тэнісістаў — фоты

26.01.2012 / 16:44

Ягор Марціновіч

І Вікторыя Азаранка, і Максім Мірны ўжо зарабілі больш за $10 мільёнаў. Але яны не адны.

Галоўны паказчык паспяховасці тэнісістаў — высокае месца ў сусветным рэйтынгу.

Званне першай ракеткі свету, нават калі ў такім званні спартсмен пабыў усяго тыдзень, застаецца з ім назаўсёды.
На радасць айчынным аматарам спорту, беларуска Вікторыя Азаранка будзе змагацца за права лічыцца найлепшай ужо ў суботу, у фінале Адкрытага чэмпіяната Аўстраліі.

Але апроч спартыўных дасягненняў, напрыклад, колькасці перамогаў у прэстыжных турнірах, ёсць і іншы крытэр ацэнкі паспяховасці. Гэта сума прызавых, атрыманых за кар’еру.

«Наша Ніва» склала рэйтынг самых «багатых» беларускіх тэнісістаў.

Ці стане Вікторыя Азаранка ў суботу першай ракеткай свету, залежыць толькі ад яе.

Пасля гэтай сесіі многія паглядзелі на Азаранку іншымі вачыма.

Максім Мірны цяпер гуляе толькі ў парным разрадзе.

Жоўты вясельны касцюм Мірнага запомніўся многім мінчукам.

Наталля Зверава пачынала са зборнай СССР, а ў складзе каманды СНД здабыла алімпійскі медаль.

Цяпер Зверава жыве ў Берліне. У 2009 годзе 38-гадовая спартсменка чакала першае дзіця. Фота kp.by.

Найбольшыя поспехі прыйшлі да Вольгі Гаварцовай у парным разрадзе.

Вольга (злева) на вечарынцы удзельніц Уімблдона.

Уладзімір Валчкоў паспяхова выступаў за зборную Беларусі, але у лік найлепшых тэнісістаў свету не прабіўся.

Паўгоду таму Валчкоў стаў спарынг-партнёрам тэнісісткі Марыі Шарапавай. Фота "Салідарнасці".

Другая ракетка Беларусі Анастасія Якімава жыве на Канарах.

Калісьці Вольга Барабаншчыкава была першай ракеткай Беларусі...

... а цяпер яна робіць кар'еру спявачкі.

25-гадовая мінчанка Дар'я Кустава на корце...

... і яна ж у жыцці.

Расійскія каментатары дагэтуль не могуць вызначыцца, як называць Вольгу - Дзегалевіч ці Дзехалевіч?

Уладзімір Ігнацік - надзея беларускага мужчынскага тэнісу.

Нагодай для складання рэйтынгу стала дасягненне Вікторыі Азаранкі, якая сёння стала самай высокааплатнай тэнісісткай Беларусі, апярэдзіўшы Максіма Мірнага.
Апроч таго, Вікторыя пераадолела сімвалічную мяжу ў $10 мільёнаў прызавых. Дарэчы, перамога ў суботнім фінале ў Аўстраліі дазволіць ёй атрымаць яшчэ $1,15 мільёна.
Па стане на 26 студзеня 2012 года больш за $100 000 зарабілі 11 беларускіх тэнісістаў.
З іх толькі трое — мужчыны. Апошняга з іх, Уладзіміра Ігнаціка можна далучыць да дзясяткі найлепшых авансам. Менавіта яму накавана стаць лідарам беларускага мужчынскага тэнісу ў бліжэйшыя гады.

У дужках пасля імя пазначана найлепшая пазіцыя ў кар’еры ў адзіночным разрадзе. Разам з тым варта разумець, што прызавыя можна атрымаць і за парныя выступленні, і за змяшаныя дуэты (мужчына + жанчына). Максім Мірны ўжо не гуляе ў адзіночку, але праз удалую гульню ў пары пастаянна павялічвае памер сваіх прызавых.

* * *

Самыя высокааплатныя тэнісісты Беларусі

1. Вікторыя Азаранка (3) — $10 190 357*

2. Максім Мірны (18) — $9 812 532*

3. Наталля Зверава (5) — $7 792 503

4. Вольга Гаварцова (35) — $1 563 478

5. Уладзімір Валчкоў (25) — $1 315 133

6. Таццяна Пучак (55) — $1 289 584

7. Анастасія Якімава (49) — $935 241

8. Вольга Барабаншчыкава (49) — $548 692

9. Дар’я Кустава (117) — $369 552

10. Кацярына Дзегалевіч (134) — $325 022

11. Уладзімір Ігнацік (153) — $159 038

*сумы могуць быць нязначна пералічаныя ў залежнасці ад курса аўстралійскага даляра

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула