БЕЛ Ł РУС

На Маладзечаншчыне ў школах прыпыняюць заняткі

1.02.2012 / 15:39

Ад 2 па 4 лютага для вучняў 1–4 класаў гарадскіх школ і пасёлка Чысць, а таксама 1–11 класаў вясковых школ прыпыняюцца заняткі.

Пра гэта «РГ» расказалі ў сектары агульнай сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі аддзела адукацыі Маладзечанскага райвыканкама.

Заняткі прыпыненыя з-за моцнага марозу. Учора Міністэрства аховы здароўя накіравала лісты, у якіх нагадвае пра патрабаванні санітарных правілаў і норм, паводле якіх вучэбны працэс можа быць прыпынены, калі тэмпература паветра апускаецца да -25 градусаў і ніжэй.

У адпаведнага рашэння райвыканкама пакуль што няма нумару: яго яшчэ падпісваюць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула