БЕЛ Ł РУС

У Маладзечне на галоўнай плошчы паставілі намёт для абагравання людзей — фота

2.02.2012 / 22:40

І раздаюць гарачы чай.

У Маладзечне на цэнтральнай плошчы сёння, 2 лютага, усталявалі палатку для абагравання людзей. Намёт паставіла воінская часць № 04152 г. Маладзечна па просьбе райвыканкама.

У ёй можа абагрэцца кожны, хто пажадае, а таксама выпіць гарачай гарбаты. Салдатам з вайсковай часткі дапамагаюць валанцёры з РА «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа».

Палатка будзе дзейнічаць па 6 лютага з 10.00 да 13.00 гадзін. Графік працы можа быць зменены ў сувязі з ўмовамі надвор'я.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула