БЕЛ Ł РУС

Паўналетнім уваход забаронены! — Сёння а 17-й

17.02.2012 / 15:27

Рэд.

У пятніцу 17 лютага Рэдакцыя «Нашай Нівы» запрашае ў госці чытачоў, якім ад 15 да 18 гадоў.

Мы хочам пачуць:

пра што варта пісаць «Нашай Ніве»?
Як варта пісаць?
Якія тэмы вам важныя?
Што іншага завесці на сайце? Якія артыкулы вам запомніліся?
А вам мы пакажам, як працуе Рэдакцыя,
як апрацоўваецца інфармацыя.
І — прыватнае — як жывуць людзі ў беларускамоўным калектыве, у беларускамоўнай супольнасці.
Вы зможаце паразмаўляць з рэдактарам, рэпарцёрамі, фатографам, відэааператаркай, камп’ютарнікамі. Як трэба вучыцца, што вучыць, каб стаць нашаніўцамі?

Запішыце сабе ў дзённікі: пятніца, 17 лютага, ад 17.00 да 19.00. Вуліца Казлова, дом 7, кватэра 101.

Калі ласка, лайкніце гэтую абвестку ў сябе ў Вкантакте і Фэйсбуку, каб Вашы сябры таксама пабачылі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула