БЕЛ Ł РУС

Сталіца холаду — Брагін

12.02.2012 / 12:28

У Беларусі абноўлены тэмпературныя рэкорды апошніх дзвюх начэй.

Як вынікае з дадзеных рэсурсу meteoinfo.by, абодва новыя абсалютныя мінімумы зафіксаваныя ў Брагіне: у ноч на 11 лютага — мінус 33,2 градуса, у ноч на 12-е — мінус 34,3. Раней рэкорды гэтых начэй складалі адпаведна 32,9 (Верхнядзвінск, 1956 год) і 31 (Полацк, 1956).

У самім Брагіне былі перакрытыя рэкорды 1966 (-27) і 1985-га (-29,8).

Сярод абласных цэнтраў мінулай ноччу абноўлены мінімум у Гомелі — 28,9 градуса марозу супраць 24,1 (1976).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула