БЕЛ Ł РУС

Гродзенец адзначыў набыццё аўто і нецвярозы трапіў дзве аварыі — відэа

13.02.2012 / 19:55

За парушальнікам ехала сям’я, якая здымала яго прыгоды на відэа.

Увагу адной сям’і з Гродна прыцягнуў кіроўца Audi, які паводзіў сябе не зусім адэкватна. Аўто насіла з боку ў бок. Легкавік неаднаразова выносіла на паласу сустрэчнага руху. На праспектах Янкі Купалы і Кляцкова аўто двойчы трапіла ў аварыі. Але кіроўца ў абодвух выпадках пакідаў месца здарэння.

ДАІ затрымала кіроўцу, утрыманне алкаголю ў арганізме парушальніка склала 2,3 праміле. Па яго словах, ён у той дзень набыў аўто і тут жа адзначыў падзею. А потым сеў за руль.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула