БЕЛ Ł РУС

Завершыліся першыя гульні плэй‑оф хакейнага чэмпіянату

28.02.2007 / 21:49

Nashaniva.com

"Юнацтва" нечакана саступіла землякам Сяргея Сідорскага.

У сераду прайшлі першыя чвэрцьфінальныя матчы плэй‑оф беларускага чэмпіянату па хакеі.

«Керамін» у Менску перамог жлобінскі «Мэталюрг» – 2:0, магілёўскае «Хімвалакно» — наваполацкі «Хімік‑СКА» — 4:1.

Трохразовы чэмпіён Беларусі па хакеі «Юнацтва» нечакана ў родных сьценах саступіла «Гомелю» – 1:3.

Другія матчы пройдуць заўтра, 1 сакавіка. Таксама заўтра ў барацьбу ўступяць менскае «Дынама» і гарадзенскі «Нёман». Матч меўся адбыцца сёньня, але ў сталічным Палацы спорту выступае «ВІА ГРА» з Валерам Меладзэ. Вырашылі быць гасьціннымі перад майстрамі ўкраінскае эстрады.

У чвэрцьфіналах гульні праводзяцца да трох перамог.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула