Кіраўнік Дзярждумы РФ прапанаваў стварыць Еўразійскі парламент
Спікер Дзярждумы РФ Сяргей Нарышкін лічыць неабходным сфарміраваць Еўразійскі парламент «для паглыблення інтэграцыі на шляху да стварэння Еўразійскага саюза». Пра гэта ён заявіў журналістам 22 лютага ўСанкт-Пецярбургу .
«За апошнія гады развівалася многае — міграцыйныя працэсы, Мытны саюз, Адзіная эканамічная прастора. Мы зрабілі прынцыпова важны крок на шляху будаўніцтва Еўразійскага саюза. Нам спатрэбіцца агульнае празрыстае і зразумелае эканамічнае заканадаўства. Ужо фарміруюцца еўразійскія наднацыянальныя органы, створана Еўразійская эканамічная камісія, ствараюцца іншыя інстытуты. Але гэтыя структуры не могуць і не павінны вырашаць парламенцкія задачы. На парадку дня стаіць пытанне фарміравання Еўразійскага парламента», — сказаў Нарышкін.
Як адзначыў спікер Дзярждумы, «упершыню за 20 гадоў узнікае сітуацыя, калі роля парламенцкай складальнай інтэграцыі надта вялікая, і вельмі неабходна абмеркаваць з прадстаўнікамі Беларусі і Казахстана далейшыя дзеянні па вырашэнні агульных задач».
Нагадаем, 1 студзеня 2012 года на прасторы трох краін — удзельніц Мытнага саюза — Беларусі, Казахстана і Расіі — пачала функцыянаваць Адзіная эканамічная прастора (АЭП). Мяркуецца, што ўнутры АЭП будзе забяспечана свабоднае перамяшчэнне тавараў, паслуг і капіталаў цераз дзяржаўныя межы