БЕЛ Ł РУС

Першы рэйкабус з'явіцца ўвесну

23.02.2012 / 16:39

Новы від грамадскага транспарту — рэйкавы аўтобус «ДП-1» (рэйкабус) — хутка будзе ўведзены ў эксплуатацыю на Беларускай чыгунцы.

Аднавагонны дызель-цягнік — сумесны праект з польскай кампаніяй PESA Bydgoszcz SA.

Рэйкабус прызначаны для перавозкі невялікай колькасці пасажыраў на неэлектрыфікаваных участках чыгункі. Агульная ўмяшчальнасць салона «ДП-1» — 170 чалавек, месцаў для сядзення — 91. Зараз дызель-цягнік знаходзіцца на Мінскім аддзяленні чыгункі, дзе праводзяцца спецыяльныя падрыхтоўчыя працы.

Потым зробяць яшчэ шэсць такіх рэйкабусаў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула