БЕЛ Ł РУС

6 красавіка — Вася Абломаў у Мінску з канцэртам

5.04.2012 / 13:20

nn.by

+ відэа новай песні

«Тут харошага фіналу ніхто не абяцаў, але час, у якім нам жыць, мы не абіраем», — спявае ён у сваёй новай песні.

6 красавіка ў мінскім клубе Re:Public (Прытыцкага, 62) выступіць з канцэртам расійскі спявак Вася Абломаў.

Кошт білетаў ад 100 да 180 тыс.

Вася Абломаў (сапр. Васілій Ганчароў, нар. у 1984) — адзін з лідараў расійскага нон-канфармізму, аўтар песень сацыяльнага пратэсту. У 1999 г. заснаваў гурт «Чэбоза».

Ад мая 2010 года запісаў некалькі песень пад псеўданімам Вася Абломаў,. Аўтар такіх хітоў як «Еду ў Магадан» (маніфест, што высмейвае масавую культуру Расіі, афіцыйны ролік на Ютубе праглядзелі больш за 2 млн чалавек), «Хто хоча стаць міліцыянерам», «Панылае г…ўно».

Браў удзел у антыпуцінскіх пратэстах, выступаў на мітынгах на Балотнай плошчы і Праспекце Сахарава.

Вася Абломаў у ліпені 2011 г. падпісаў паштоўку ў падтрымку беларускіх палітвязняў.

Нядаўна запісаў новую песню пра расійскую палітычную зіму 2012 года  — «Намедні», яе прэм’ера адбылася на канале «Дождь» 22 лютага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула