Кэтрын Эштан: Сітуацыя ў Беларусі непрымальная
Сёння перад пачаткам сустрэчы міністраў замежных спраў краін ЕС Высокі прадстаўнік Кэтрын Эштан адказала на пытанні журналістаў пра парадак дня сустрэчы.У адказ на пытанне пра стаўленне ЕС да сітуацыі ў Беларусі Высокі прадстаўнік заўважыла:
«Зноў жа, сітуацыя ў Беларусі выклікае велізарную заклапочанасць, калі мы ўзгадаем пра тое, што адбываецца там з людзьмі, з тымі, хто ў зняволенні. Я вельмі шкадую, што Беларусь адмаўляецца ад патэнцыяльна моцных і важных сувязяў з Еўрапейскім Саюзам — і палітычных, і эканамічных.
Мыпа-ранейшаму выказваем вельмі моцную пазіцыю іпа-ранейшаму абвяшчаем, што лічым цяперашнюю сітуацыю непрымальнай, і сёння ў нас будзе яшчэ адна магчымасць абмеркаваць, што нам належыць прадпрымаць у гэтай сувязі».