БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Камароўскі сустрэўся з паслом Шарэпкам

1.03.2012 / 17:32

Сёння прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі сустрэўся з Лешакам Шарэпкам — польскім паслом, якогa пазаўчора беларускае МЗС заклікала пакінуць тэрыторыю Беларусі.

Размова ў Прэзідэнцкім палацы працягвалася каля 45 хвілінаў. У сустрэчы ўдзельнічаў таксама міністр Канцылярыі прэзідэнта Яраслаў Сакалоўскі.

Пасля заканчэння сустрэчы пасол Шарэпка тлумачыў журналістам, што яго не выдалілі з Беларусі, а проста заклікалі накіравацца ў Варшаву на кансультацыі.

«Гэта зусім іншы ўзровень дыпламатычных адносінаў. Я думаю, што згаданыя кансультацыі не будуць доўга працягвацца ды я вярнуся ў Беларусь разам з іншымі пасламі краінаў ЕС. Я хачу нагадаць, што заўтра мы будзем адзначаць 20-годдзе ўсталявання польска-беларускіх дыпламатычных адносінаў. Я спадзяюся, што наступныя 20 гадоў будуць намнога лепшым перыядам», — сказаў Лешак Шарэпка.

Нагадаем, у аўторак беларускае МЗС заклікала паслоў Польшчы і ЕС у Мінску пакінуць тэрыторыю Беларусі для кансультацый. Гэта быў адказ беларускага боку на пашырэнне санкцыяй ЕС у дачыненні да рэжыму ў Мінску.

Еўрасаюз адрэагаваў на згаданы крок адкліканнем на кансультацыі ўсіх сваіх паслоў у Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула