БЕЛ Ł РУС

Хто стане пераможцам Літаратурнай прэміі імя Гедройца? Галасуйце

2.03.2012 / 15:21

Nashaniva.com

Апошні дзень інтэрнет-галасавання.

Адказу, які, здаецца, цікавіць усіх, пакуль не ведае нават прафесійнае журы. Імя пераможцы стане вядомае непасрэдна напярэдадні цырымоні ўручэння, якая адбудзецца 3 сакавіка а 17:00 у Мінску.

Дарэчы, цікава параўнаць чытацкія густы з меркаваннем гэтага самага журы.

Калі б лёс прэміі быў у вашых руках, каму б вы прызначылі галоўны прыз — 105 мільёнаў рублёў ад ЗАТ «Самбелбанк»?

Нагадаем, якія кнігі трапілі ў фінал прэміі:

Уладзіслаў Ахроменка «Тэорыя змовы» (Мінск: Логвінаў);

Альгерд Бахарэвіч «Малая медычная энцыклапедыя Бахарэвіча» (Радыё Свабода, серыя «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагоддзе»);

Павал Касцюкевіч «Зборная Рэспублікі Беларусь па негалоўных відах спорту» (Мінск: Логвінаў);

Артур Клінаў «Шалом: ваенны раман» (Мінск: Логвінаў, серыя «Кнігарня «Нашай Нівы»);

Аляксандр Лукашук «След матылька. Освальд у Мінску» (Радыё «Свабода», серыя «Бібліятэка

Свабоды. ХХІ стагоддзе»);

Андрэй Федарэнка «Мяжа» (Мінск: Літаратура і Мастацтва, серыя «Лімаўскі фальварак»).

Прагаласаваць можна тут!

Галасаванне будзе працаваць да вечара 2 сакавіка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула