БЕЛ Ł РУС

Чыгуначная катастрофа ў Польшчы: 15 чалавек загінулі

4.03.2012 / 10:10

wyborcza.pl; БелаПАН

Абноўлена; дадалася інфармацыя МЗС.

Сутыкнуліся цягнікі Перамышль — Варшава і Кракаў — Варшава.

Катастрофа здарылася каля 21:15 (23:15 па Мінску) каля Шчэкацінаў (200 км ад Варшавы).

15 чалавек загінулі, 50 трапілі ў шпіталь, лік ахвяр мож расці. Гэта найбуйнейшая катастрофа ад 1990 г. у Польшчы.

Як патлумачыў член праўлення чыгуначнай кампаніі PKP Анджэй Паўлоўскі, саставы рухаліся ў процілеглых напрамках — цягнік з Варшавы выехаў не на свой ​​шлях, у той час як цягнік з Перамышля ішоў па правільным.

На месца крушэння прыбыў польскі прэм’ер-міністр Дональд Туск і кіраўнік міністэрства транспарту Славамір Новак.

***

Звестак аб тым, што сярод пацярпелых у выніку чыгуначнай аварыі ў Польшчы 3 сакавіка ёсць грамадзяне Беларусі, пакуль няма. Пра гэта БелаПАН паведаміў дзяжурны беларускага Міністэрства замежных спраў.

Тым не менш, падкрэсліў супрацоўнік МЗС, беларускія консульскія службы ў Польшчы адсочваюць інфармацыю аб наступствах аварыі і знаходзяцца ў пастаянным кантакце з польскімі ўладамі. «Калі высветліцца, што сярод пацярпелых ёсць беларускія грамадзяне, ім будзе аказана ўся неабходная дапамога», — падкрэсліў дзяжурны.

Katastrofa pociągów na Śląsku. Strażacy usiłują dostać się do uwięzionych pasażerów

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула