БЕЛ Ł РУС

У Пінскім раёне п'яная жанчына-вадзіцель учыніла лабавое сутыкненне з аўтамабілем

6.03.2012 / 14:30

У крыві ў яе выяўлена 1,6 праміле алкаголю.

Як паведаміла начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, аварыя адбылася 5 сакавіка ў 11.00 на вуліцы Дастаеўскага пры ўездзе ў Пінск.

«50-гадовая пінчанка, кіруючы аўтамабілем „Фальксваген Туран“, ад’ехала ад прыдарожнага кафэ і рухалася ў бок Пінска. Спачатку яна з’ехала ў кювет, выбраўшыся адтуль, выехала на паласу сустрэчнага руху, дзе ўчыніла лабавое сутыкненне з аўтамабілем „Мерседэс Бенц 320“. У выніку аварыі 36-гадовы вадзіцель „Мерседэса“, жыхар Пінска, атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму, страсенне галаўнога мозгу, пералом левай ключыцы і быў шпіталізаваны ў пінскую гарадскую бальніцу», — паведаміла Сахарчук.

Вінаватая ў ДТЗ не пацярпела. У крыві ў яе выяўлена 1,6 праміле алкаголю.

Абодва транспартныя сродкі атрымалі значныя механічныя пашкоджанні. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула