БЕЛ Ł РУС

У Слоніме дэмантавалі помнік Леніну

6.03.2012 / 22:12

Прыбралі помнік са згоды аддзелаў архітэктуры, культуры і ідэалогіі мясцовага выканкама.

Манумент правадыра Кастрычніцкай рэвалюцыі, які знаходзіўся ля будынка аўтарамонтнага завода (АРЗ), прыбралі ў аўторак.

У кіраўніцтве АРЗ растлумачылі, што частка будынка завода і прылеглыя тэрыторыі, на якой знаходзіўся помнік, былі прададзеныя прыватнаму прадпрыемству «Вокны-стыль».

Як растлумачыў карэспандэнту «Газета Слонімская» дырэктар прадпрыемства «Вокны-стыль» Аляксей Гусёнак, Ленін быў дэмантаваны ў сувязі з добраўпарадкаваннем тэрыторыі.

Прыбралі помнік са згоды аддзелаў архітэктуры, культуры і ідэалогіі мясцовага выканкама.
Далейшы лёс бюста будзе вырашаць ўлада, зараз ён перавезены на захоўванне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула