БЕЛ Ł РУС

Яшчэ 4 генералы ў Сірыі перайшлі на бок паўстанцаў

9.03.2012 / 21:06

МБ

Чатыры сірыйскія генералы дэзертавалі з узброеных сілаў краіны і перайшлі на бок апазіцыі, паведамляе Reuters.

Разам з генераламі беглі яшчэ шэсць старшых афіцэраў урадавай арміі Сірыі.

Уцекачы прыбылі ў паўднёвую частку Турцыю.

«Ёсць інфармацыя аб шасці брыгадных генэралах, якія цяпер знаходзяцца ў Турцыі, астатнія засталіся кіраваць войскамі ў Сірыі», — сказаў лейтэнант Свабоднай сірыйскай арміі (ССА) Халед аль-Хамуд.

«Мы плануем сфармаваць кансультацыйную раду, каб прыняць гэтых і любых іншых высокапастаўленых дэзерціраў. Гэтая група будзе планаваць аперацыі ССА», — дадаў Хамуд.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула