БЕЛ Ł РУС

Ахвярнага Баранава звольнілі з БТ

13.03.2012 / 13:32

Нагадаем, што менавіта яго звінавацілі ў фальшаванні вынікаў «Еўрафэста».

kp.by

Пра звальненне паведамілі калегі прадзюсара, на якога ўскладаюць адказнасць за фальсіфікацыю вынікаў «Еўрафэсту».

«Больш сюды не тэлефануйце. Ён [Баранаў] тут больш не працуе», — адказалі ў працоўным кабінеце прадзюсара.

Нагадаем, 24 лютага намеснік старшыні Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Радзькоў паведаміў, што менавіта Дзмітрый Баранаў загадаў змяніць вынікі тэлефоннага галасавання на «Еўрафэсце». Так пераможцай конкурса апынулася Алена Ланская, а гурт Litesound апусціўся на другое месца.

Аляксандр Лукашэнка пакараў вымовамі міністра культуры Паўла Латушку і старшыню Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзьку. Чыноўнікам было загадана звольніць вінаватых у падробцы вынікаў галасавання.

Было патлумачана, што Баранаў прыйшоў у апаратную і загадаў сфальсіфікаваць вынікі галасавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула