БЕЛ Ł РУС

Кветкі ля кватэры Кавалёва

17.03.2012 / 22:07

Аднаго чалавека затрымалі, але адпусцілі без складання пратакола.

Міліцыя затрымала чалавека, які ішоў з кветкамі да кватэры Кавалёвых.

Супрацоўнікі МУС дзяжураць ля пад’езда. Тут таксама знаходзяцца дзве машыны з танаваным шклом.

Ля ўваходу ў пад’езд, а таксама ля дзвярэй кватэры ляжаць кветкі. Нехта запаліў свечку.

* * *

З Віцебска паведамляюць, што затрыманага адпусцілі без складання пратакола.

* * *

Ліст з Вярхоўнага суда з паведамленнем аб выкананні прысуду атрымала маці Уладзіслава Кавалёва. Гэта быў звычайны ліст, нават не заказны, адпраўлены 16 сакавіка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула