БЕЛ Ł РУС

Сурвіла: «Вяртаемся назад у турму народаў»

18.03.2012 / 12:30

Старшыня Рады БНР пракаментавала звесткі пра растрэл Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава і прымусовы перавод Сяргея Каваленкі ў псіхіятрычны шпіталь.

Сурвіла:

«Спачуваю з глыбіні сэрца спадарыні Кавалёвай, маці Уладзіслава. Цяжка сабе ўявіць большае гора.

Веру адвакатам, што віны гэтых хлапцоў суд адэкватна не даказаў. Непамілаванне іх і спешны расстрэл сведчаць пра нялюдскасць сучаснага рэжыму ў Беларусі. На жаль, дзеля яго Беларусь траціць усе шанцы заняць пачэснае месца ў сям’і народаў Еўропы.

Што да перавозу Сяргея Каваленкі ў псіхіятрычны шпіталь, уважаю гэта проста цынізмам, здзекам над тымі, хто клапоціцца пра лёс і жыццё выдатнага чалавека, адзіная віна якога — любоў да Беларусі.

Вяртаемся назад у турму народаў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула