БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка павіншаваў Яна Сычэўскага

26.03.2012 / 14:57

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню галоўнага праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы Яна Сычэўскага з 75-годдзем.

«Ваша імкненне быць беларусам і за межамі сваёй Айчыны заслугоўвае самай глыбокай павагі. Перакананы, што вашы намаганні і ў далейшым будуць накіраваны на высакародныя мэты, — адзначыў ён. — Рэспубліка Беларусь зробіць усё, каб беларусы замежжа адчувалі любоў і падтрымку Радзімы».

Аляксандр Лукашэнка пажадаў юбіляру здароўя і энергіі, аптымізму і дабрабыту, поспехаў ва ўсіх справах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула