БЕЛ Ł РУС

Лябедзька: «Гэта спецапэрацыя, якая загадзя рыхтавалася»

29.03.2012 / 19:59

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька пасьля вызваленьня падсумаваў тое, што адбылося зь ім, Сяргеем Калякіным і Аляксандрам Атрошчанкавым у Воршы.

«Нас вялі ўжо зь Менску, і мы гэта ведалі. Мы чакалі, што на першым прыпынку могуць быць нейкія правакацыі і дзеяньні. Усё так і адбылося. Але мы не прайгралі гэтую сытуацыю. Апазыцыя ехала ў Брусэль размаўляць пра нейкія прэфэрэнцыі для краіны, пра пэрспэктыўны плян мадэрнізацыі. Лукашэнка сказаў, каб не пускалі, маўляў, рабіце, што заўгодна. Таму я раблю выснову, што Лукашэнка дбае добра пра сябе, але не пра грамадзянаў Беларусі і не пра краіну».

Карэспандэнт: «Чым патлумачыць даволі мяккі прысуд?»

Лябедзька: «Гэта выклікана тым, што „справа“ поўнасьцю развалілася. Знайшлі толькі трох міліцыянтаў, якія самі паблыталіся ў сваіх паказаньнях. А астатняе выглядала проста як шоў, камэдыйны сэрыял. Ну і вельмі вялікі рэзананс, які мы адчувалі, седзячы там, што хваля пакацілася і ня вельмі добрая для ўладаў».

Глядзі яшчэ: Атрошчанкаў: «Цягам дня гэта выглядала так, што нас проста выкралі»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула