БЕЛ Ł РУС

«Аліварыя» і Onliner.by правялі эксперымент «П’яны таксіст» — відэа

2.04.2012 / 19:07

Nashaniva.com

Ні адзін пасажыр не адмовіўся даехаць да канца маршрута.

Піўзавод «Аліварыя» сумесна з парталам Onliner.by зладзілі сацыяльны эксперымент пад назвай «П’яны таксіст».

Наняты актор удаваў з сябе нецвярозага таксіста, які «тры дні піў за нараджэнне дзіцяці ў сябра». Па дарозе ён скардзіўся пасажырам на пахмельны сіндром, прасіў перадаць яму мінералку з задняга сядзення і казаў, што «піў толькі раніцай». І час ад часу прыкладаўся да пляшкі. Рэакцыю пасажыраў фіксавалі схаваныя камеры. Характэрна, што некаторыя з іх ставіліся да «п’янага таксіста» паблажліва і толькі адзінкі абураліся. І ні адзін пасажыр не адмовіўся даехаць да канца маршрута.

Арганізатары эксперымента папярэджваюць кліентаў таксі: нельга паўтараць такія эксперыменты ў жыцці, бо ў адрозненне ад разыгранай імі сітуацыі, у рэальнасці такія выпадкі могуць скончыцца трагічна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула