БЕЛ Ł РУС

Славаччына: шэф паліцыі хваліцца, што езьдзіць 200 км/г

13.03.2007 / 15:58

Прычым лічыць, што правілаў ён не парушае.

Шэф славацкай паліцыі Ян Пaчкa прызнаўся ў інтэрвію, што па аўтастрадзе часьцей за ўсё езьдзіць з хуткасьцю 200 км/г. Хоць дазволеная хуткасьць – 130 км/г, генэрал лічыць, што правілы ён не парушае. «На тых участках, дзе няма абмежаваньняў, велічыня дазволенай хуткасьці мяне не абавязвае», – сьцьвярджае ён.

Прадстаўнік паліцыі Марцін Корх патлумачыў, што дарожны кодэкс дазваляе паліцэйскім перавышаць дазволеную хуткасьць падчас выкананьня заданьняў, кола якіх вызначыць міністар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула