БЕЛ Ł РУС

Алег Хаменка: «З мяне можна ўзяць толькі аўтограф і аналізы»

4.04.2012 / 14:31

ГС

4 красавіка лідар гурту «Палац» адсвяткаваў 45-годдзе.

Фанаты гурту, а таксама прадстаўнікі ініцыятывы «Рок-салідарнасць» павіншавалі спевака падарункамі і тортам проста на вуліцы — злавілі на выхадзе з Універсітэта культуры, дзе музыка працуе.

«Палац», створаны Хаменкам і яго калегамі, даўно стаў адной з візітовак беларускай музыкі.

А таксама — кузняй кадраў для яе. З «Палаца» выйшлі ва ўласныя праекты такія выканаўцы, як Зміцер Вайцюшкевіч, Вераніка Круглова, Юры Выдронак. Запамінальны фолк-мадэрнавы стыль, у якім працуе гурт, зрабіў «Палац» запамінальным і любімым у многіх краінах. На радзіме ўсё складаней: «Палац» уключаны ў абсурдныя «чорныя спісы» дзеячоў культуры.

Але Хаменка працяягвае працу. Зараз «Палац» запісвае новы альбом. Атрымаўшы падарункі ад прыхільнікаў, Хаменка паабяцаў усім, хто яго павіншаваў, падараваць альбом з аўтографам. «З мяне можна ўзяць толькі аўтограф і аналізы» — жартам рэзюмаваў ён.

«Наша Ніва» далучаецца да віншаванняў музыку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула