БЕЛ Ł РУС

Расія забараніла рэйсы «Белавіі» ў Пецярбург, Калінінград і Сочы

5.04.2012 / 21:05

Авіясувязь з расійскімі рэгіёнамі спыняецца 13 красавіка.

Расія з 13 красавіка забараняе авіякампаніі «Белавія» палёты ва ўсе рэгіёны Расіі, акрамя Масквы.

«Мы атрымалі паведамленне аб спыненні з 13 красавіка палётаў па ўсіх напрамках у Расіі, акрамя Масквы», —
заявіў намеснік генеральнага дырэктара «Белавія» Ігар Чаргінец. «Сувязь з рэгіёнамі Расіі спынена. Будзем неяк выходзіць з сітуацыі, вяртаць грошы «, — сказаў ён.

«Белавія», акрамя Масквы, выконвае рэйсы ў Пецярбург, Калінінград, Екацярынбург, Сочы, а 3 чэрвеня мела намер адкрыць рэйс ў Новасібірск.

Раней Мінтранс РФ паведамляў, што

Беларусь праінфармавала авіяцыйныя ўлады Расіі аб намеры з 13 красавіка ў аднабаковым парадку скараціць колькасць рэйсаў расійскіх авіякампаній з Масквы ў Мінск.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула