БЕЛ Ł РУС

Алесю Бяляцкаму далі спатканне з жонкай і сястрой

6.04.2012 / 11:23

Жонка палітвязня Алеся Бяляцкага Наталля і сястра Вольга прывезлі ў Бабруйскую калонію № 1 перадачу для Алеся Бяляцкага, 30 кілаграмаў. Частку харчоў адмовіліся прымаць, напрыклад, кансервы.

Тым часам начальнік калоніі даў дазвол Наталлі і Вользе на кароткачасовае спатканне з Бяляцкім. Сёння яны пабачаць Алеся, — упершыню ў гэтай калоніі.

Бяляцкі знаходзіцца ў Бабруйскай калоніі ад канца лютага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула