БЕЛ Ł РУС

Бацька Малчанава: Я б можа і сам на Плошчу пайшоў бы — відэа

9.04.2012 / 21:58

Старэнькія бацькі асуджанага сёння на 1,5 года палітвязня расказваюць пра сына: «У мяне ў секцыі шукалі нібыта скрадзенае жалеза».

Бацькі Аляксандра Малчанава — Валерый Уладзімеравіч і Галіна Андрэеўна — жывуць у Барысаве ў драўлянай хаце. Пасьля прысуду іхняму сыну яны згадзіліся на інтэрвію ў пакоі Аляксандра.

Былы палітзняволены Аляксандр Малчанаў сёння, 9 красавіка, быў асуджаны на паўтара года калоніі строгага рэжыму. Такое рашэнне вынес 9 красавіка Жодзінскі гарадскі суд.

Паводле слоў праваабаронцы Насты Лойкі, Малчанаў абвінавачваўся па ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж, учынены паўторна, або групай асоб, або з пранікненнем у жыллё). Нібыта ён разам з Арцёмам Ігнацікавым выкралі металалом з тэрыторыі жодзінскага кавальскага завода цяжкіх штамповак. «Пасля таго як Малчанава асудзілі паводле падзей 19 снежня 2010 года, ён не можа нікуды ўладкавацца на працу. Яго нікуды не бяруць, нягледзячы на тое што раней ён працаваў на Барысаўскім рамонтна-механічным заводзе, „Гідраўзмацняльніку“ і БАТЭ. Збор металалому — гэта адзіны яго спосаб заработку», — зазначыла Лойка.

Яна таксама распавяла, што Малчанаў сваю віну не прызнаў. «Паводле яго слоў у судзе, тэрыторыя завода не ахоўвалася. Ён лічыць абвінавачанне неабгрунтаваным і несправядлівым. Шмат сведак пацвердзілі, што і раней на тэрыторыі цэха людзі збіралі металалом. І служба аховы нікога не затрымлівала», — сказала Лойка.

У апошнім слове Малчанаў указаў на тое, што следства не даказала, што металічныя адходы з’яўляюцца абсталяваннем прадпрыемства. «Апрача таго, прапаноўваючы пазбавіць мяне волі, дзяржаўны абвінаваўца не ўлічыў, што, калі мне прызначаць пазбаўленне волі, мае непрацаздольныя бацькі застануцца без апекі», — сказаў Малчанаў.

Арцёма Ігнацікава суд прыгаварыў да паўтара года пазбаўлення волі з адтэрміноўкай прыгавору на год.

Як паведаміла Лойка, адвакаты Ігнацікава і Малчанава будуць абскарджваць прыгавор у Мінскім абласным судзе. Маці Малчанава атрымала ад суддзі дазвол на сустрэчу з сынам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула