БЕЛ Ł РУС

Крыху памарым: Беларусь падала заяўку на правядзенне фіналу Лігі Еўропы

12.04.2012 / 16:58

Засталося «зусім нічога»: правесці татальную рэканструкцыю нягеглага стадыёна «Дынама».

УЕФА прыняў заяўку Беларусі на правядзенне фінальнага матчу футбольнай Лігі Еўропы ў 2015 ці 2016 годзе, пра гэта распавёў старшыня БФФ Сяргей Румас.

Кіраўнік БФФ адзначыў, што ў выпадку станоўчага вырашэння гэтага пытання фінал другога па значнасці кантынентальнага клубнага турніру пройдзе на полі абноўленага мінскага стадыёна «Дынама».

Рэканструкцыю галоўнай спартыўнай арэны нашай краіны плануецца пачаць у кастрычніку 2012 года і завяршыць у 2014 годзе.
Пасля завяршэння працаў стадыён стане чыста футбольным і будзе адпавядаць самым сучасным стандартам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула