БЕЛ Ł РУС

«Басовішча» — 13–15 ліпеня

15.04.2012 / 22:00

На фестываль беларускай музыкі ў Польшчы выдаткавана 30 тысяч даляраў.

Міністэрства адміністрацыі і аблічбоўкі Польшчы выдаткуе на фестываль 90 тысяч злотых (каля 30 тысяч дaляраў).

Аб гэтым паведамляе Kurier Poranny.

Сродкі атрымае «Культурна-грамадская хуткая дапамога», якая з’яўляецца сёлета афіцыйным арганізатарам «Басовішча». Фэст пройдзе з 13 па 15 ліпеня.

Таксама арганізатары маюць надзею на фінансавую падтрымку ад Міністэрства замежных спраў Польшчы, органаў мясцовага самакіравання Падляшскага ваяводства і спонсараў.

Арганізатары заяўляюць, што ў гэтым годзе на «Басовішчы» выступіць як мінімум 10 гуртоў.

Два з іх будуць прадстаўляць беларускую меншасць Польшчы. Таксама у межах фэсту пройдуць канцэрты клубнай музыкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула