БЕЛ Ł РУС

МЗС ФРГ заклікаў улады Беларусі вызваліць усіх палітвязняў

17.04.2012 / 09:27

Упаўнаважаны па правах чалавека федэральнага ўрада Германіі Маркус Лёнінг вітае вызваленне двух палітзняволеных у Беларусі і заклікае вызваліць астатніх.

«Добра, што былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў і яго давераная асоба Зміцер Бандарэнка пасля доўгага і цяжкага зняволення нарэшце на волі. Я заклікаю Беларусь неадкладна вызваліць і рэабілітаваць усіх астатніх палітвязняў».

Агенцтва нагадвае, што першым і безумоўным патрабаваннем ЕС для пачатку дыялогу з Беларуссю з’яўляецца вызваленне 11 палітзняволеных, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі.

Як зазначае ў заяве Лёнінг, МЗС ФРГ стаіць на баку ўсіх тых, каго ў Беларусі пазбаўляюць свабоды і правоў. «Зацяжныя рэпрэсіі ў дачыненні да іх павінны спыніцца», — заключыў омбудсмен.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула