БЕЛ Ł РУС

Школьнікі абакралі вясковую краму

26.04.2012 / 13:22

Выпадак здарыўся ў Маладзечанскім раёне.

Ноччу 24 красавіка абакралі магазін у вёсцы Пралескі Радашкавіцкага сельсавета. З касы крамы знікла выручка — 22 мільёны 385 тысяч 520 рублёў. Па падазрэнні ў злачынстве затрымалі навучэнца прафесійна-тэхнічнага каледжа і вучаніцу дзявятага класа.

Паводле інфармацыі прэс-службы мінскай абласной міліцыі, 18-гадовы хлопец і 16-гадовая дзяўчына трапілі ў магазін, падабраўшы ключ. Крымінальная справа заведзена па другой частцы 205 артыкула Крымінальнага кодэкса — «Крадзеж, здзейснены групай асобаў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула